Як беларусы перамагалi ў вышыванках (ВIДЭА)

  Гэта здарылася на турніры Topking World Series, які трансляваўся на 170 краін свету. Дзмітрый і Марыя Валенты выходзілі біцца ў беларускіх вышыванках. Двубоі прайшлі 13 верасня ў Мінску, хоць былі арыентаваныя пераважна на азіяцкія краіны. Было заяўлена, што толькі ў Кітаі аўдыторыя тэлегледачоў склала каля…300 мільёнаў чалавек. У сценах Белдзяржцырка выступіў самы распіяраны баец муай-тай свету Буакаў, а таксама тры героі праекта “Байцоўскі ген”: Андрэй Кулебін, Дзмітрый Валент і гарадзенец Дзмітрый Варац. У якасці гасцей і секундантаў на байцоўскім шоу прысутнічалі Віталь Гуркоў і знакаміты італьянец Джорджыа Петрасян. Судзілі баі замежныя суддзі, пiша budzma.by. Сапернікаў беларусам прывезлі надзвычай моцных — чэмпіёнаў самага прэстыжнага тайскага стадыёна Люмпіні. Абслугоўвалі паядынкі замежныя суддзі і рэферы. Лёсаванне звяло нашага Андрэя Кулебіна з надзеяй іранскага муай-тай Эйза Аламда Нязамам. У першым раўндзе зорны беларус меў пэўныя праблемы, у другім распачаў агрэсіўны наступ і ўрэшце накаўтаваў іранца ўдарам па сцягне (лоў-кікам). Такім чынам, Андрэй выйшаў у наступны этап турніра Topking World Series, які адбудзецца у Ганконгу. «У пачатку бою я прапусціў локаць насустрач, таму спачатку прыглядаўся, не хацеў рызыкаваць. Ён біў нестандартна, размашыста. А потым, калі сапернік прытаміўся, пачаў браць сваё. Былі добрыя падказкі з майго кута. Усё пачало выдатна атрымлівацца. Гэта новая для мяне вагавая катэгорыя (70 кг). Буду рыхтавацца да наступнага этапу, да моцных удараў у гэтай катэгорыі трэба прызвычайвацца». Гарадзенец Дзмітрый Варац (63 кг) выйшаў баксіраваць супраць чэмпіёна стадыёна Люмпіні Ранграві. Тайскі сапернік, збянтэжаны габарытамі беларуса і яго пісьменнай работай, так і не змог трапіць у зону камфорту. У першым жа раўндзе Дзмітрый стрэліў сваёй фірмовай напрацоўкай: без замаху трапіў хай-кікам у сківіцу Ранграві. У выніку — брутальны накаўт. «Наўмысна рыхтавалі гэты ўдар пад Ранграві. Гэта вядомы баец, і ў інтэрнэце хапала відэазапісаў яго выступленняў. Мы з трэнерам прааналізавалі відэа, выявілі слабыя бакі саперніка і спадзяваліся альбо на ўдар правым каленам, альбо на хай-кік у галаву. Так яно і выйшла».
Источник: sportnaviny.com

Банк  VTB